Сынкавіцкая царква “пастарэе” на 300 год?
На фасадзе гісторыкі заўважылі надпіс з апаленай цэглы ў выглядзе літары “Т”. У славян гэта абазначэнне лічбы “300”. Навукоўцы мяркуюць, што гэта ідзе размова пра 1300 год.
Гэтае меркаванне пацвярджаюць знойдзены пад слоем тынку надпіс на старажытнагрэцкай мове. Графіці датуецца пачаткам 13-га стагоддзя і ўтрымлівае цытату з Евангелля:
“Возлюбленные, не всякому духу верьте. Но испытвайте дух от Бога ли, они православные господь Иисус Христос за духом твоим. 1213 год.”
alt=”графіці” >
Магчыма, першапачаткова на гэтым месцы знаходзілася крэпасць, з цягам часу адзін з будынкаў перабудавалі ў царкву. Больш дакладныя звесткі гісторыкі хочуць даведацца, зняўшы масляную фарбу і тынк ўнутры храма.
Сынкавіцкі храм-крэпасць пабудаваны ў пачатку 15 стагоддзя. У ім захоўваецца цудатворная ікона Божай Маці “Усецарыца”, якая вядомая цудамі вылечвання анкахворых.
Паводле інфармацыі tutgrodno.com
Здымак царквы radzima.org