Гісторыя скрадзенага каня

|

На справу хлапец узяў сябра. Калі сцямнела, маладыя людзі накіраваліся на ферму ў Іўеўскім раёне. Пакуль адзін з іх “стаяў на шухеры”, другі выводзіў каня. Скрадзеную жывёлу схавалі на тэрыторыі закінутага хутара непадалёк. Даволі хутка знайшлі пакупніка і запрасілі яго на хутар. Мужчына агледзеў каня і не стаў асабліва дапытвацца, калі яму распавялі байку пра тое, што каня продае дзядуля аднаго з хлапцоў, бо старому чалавеку тэрмінова патрэбныя грошы на аперацыю. Каня паспяхова прадалі. На радасцях хлопцы падзялілі грошы і на таксоўцы паехалі назад у Ліду.

 

Менш чым за палову сутак маладых канакрадаў затрымалі. У адносінах да лідскіх ліцэістаў узбуджаная крымінальная справа – ім пагражае да чатырох год пазбаўлення волі.

 

Колькі можа каштаваць конь спартовай пароды, а таксама пра іншае да тэмы спартовых стайняў Гродна можна паслухаць на радыё “Твой Стыль”.

 

Здымак з horse.ru