Забойца гродзенскай студэнткі атрымаў 24 гады турмы

|

Мужчына з асаблівай жорсткасцю забіў дзяўчыну, скраў яе мабільны тэлефон і залаты пярсцёнак.

 

Цела 23-гадовай студэнткі ГрДзУ імя Янкі Купалы было знойдзена на беразе Росі непадалёк ад Ваўкавыску ў чэрвені.

Дзяўчына прыехала з Гродна да бацькоў і накіравалася на лецішча сабраць клубніцы.

 

Па дарозе, у невялікім лясочку, на яе напаў забойца: на два гады маладзейшы за сваю ахвяру хлопец жыў на бацькоўскім лецішчы непадалёк.

 

У міліцыю аб знікненні дзяўчыны паведаміла яе маці.

 

Забітую знайшлі праз дзень з шматлікімі пашкоджаннямі.

 

Факт згвалтавання дзяўчыны ў судзе не быў даказаны.

 

Скрадзеныя рэчы забойца прадаў.

 

Дзяржаўны абвінаваўца патрабаваў для раней судзіміга злачынцы, які збіваў і душыў дзяўчыну, пакуль тая не памерла, пажыццёвага зняволення.

 

Паводле http://vgr.by