За год у гродзенскае паветра трапляе 12 тысяч тон шкодных рэчываў
Статкамітэт адзначыў, што колькасць выкідаў у мінулым годзе скарацілася на 17,5% і па Беларусі склала 377 тысяч тон.
Зніжэнне забруджвання паветра спецыялісты звязваюць са змяншэннем долі выкарыстання мазута ў якасці паліва.
88% усіх шкодных рэчываў, якія выкідаюць у паветра стацыянарныя аб’екты, улаўліваецца ачышчальнымі збудаваннямі.
У 2010 годзе найбольш выкідаў зафіксавана ў Наваполацку (50000 тон у год). У іншых гарадах сітуацыя лепшая: Мінск – 31 тысяч тон у год, Новалукомль – 16 тысяч тон, Гродна – 12 тысяч тон, Гомель – 11 тысяч тон.
Паводле http://profi-forex.by
Фота з сайта http://sciencemagic.ru