Трэнер ХК “Нёман” незадаволены першым матчам фіналу
Трэнер клубу Дзмітры Краўчанка раскрытыткаваў гульню нёманцаў:
– Хачу падзякаваць балельшчыкам абедзвюх каманд за падтрымку – гэта добра, калі балеюць і перажываюць поўныя трыбуны. Што тычыцца матча, не ведаю, чым мы маглі б сёння абыграць “Юнацтва”. Паўнавартаснай гульні было ўсяго хвілін 10 у другім перыядзе, астатнія 50 – гулялі выхаванцы Міхаіла Захарава. У фінале ніводзін хакеіст каманды “Нёман” не мае права граць так, як ён граў сёння. Будзем разбірацца, хоць часу няшмат, – цытуе Дзмітрыя Краўчанку афіцыйны сайт “Юнацтва“. – Мне крыўдна і за сябе, і за хлопцаў, якія з вялізным жаданнем і рвеннем на шляху да фінальных матчаў прайшлі такія каманды, як “Сокал” і “Металург”, аднак сёння такога рвення я не ўбачыў.
Другая гульня адбудзецца сёння таксама ў Мінску. Пасля адбудзецца дзве гульні ў Гродна – 27 і 28 сакавіка.
Серыя праводзіцца да чатырох перамог адной з каманд.
Здымак telegraf.by