У Гродне за хабар асуджаны два мытнікі

|

Мытнікі бралі за паскоранае мытнае афармленне і кантроль тавараў, увезеных для патрэбаў прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў, па 20, 30, 50 долараў.

Пазней іх зацікавілі новыя запчасткі для аўтамабіля «Honda accord».

Неаднойчы хабар давалі супрацоўнікі ПУП “Скрынбуд”, ПТУТ “Карс Гроднагандаль”.

 

У чэрвені мытнікі трапілі пад увагу аператыўнікаў УКДБ па Гродзенскай вобласці.

Праваахоўнікі даказалі больш за 10 фактаў атрымання хабару на агульную суму каля трох мільёнаў рублёў, хаця не выключана, што такіх выпадкаў было значна больш.

 

Самі асуджаныя сцвярджалі, што бралі ўзнагароду толькі за кансультацыі, аднак добраахвотна выплацілі дзяржаве атрыманыя незаконным шляхам грошы.

Пасля адбыцця пакарання былыя мытнікі яшчэ на пяць гадоў пазбавяцца права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў.

Тым не менш прысуд яны палічылі дастаткова мяккім і абскарджваць яго не палічылі патрэбным.

 

Паводле http://grodnonews.by