Мірскі замак задарагі для беларускіх турыстаў

|

Як паведамляе http://tio.by, кошт квітка на ўваход для дарослага наведвальніка замка складае 23 тысячы рублёў, для дзіцяці – 11 500.

Экскурсійнае абслугоўванне каштуе яшчэ 60000 рублёў.

Для параўнання, уваход у гродзенскі стары замак для дарослага на сёння каштуе 3200 рублёў, для дзіцяці – 1600.

Экскурсія для групы з 25 дарослых каштуе 20000, для дзіцячай групы – 10000.

У Новым замку кошт квіткоў і экскурсійнага абслугоўвання ў 2 разы ніжэйшы.

 

Супрацоўнікі музея ў Мірскім замку тлумачаць завоблачныя кошты тым, што за гэтыя грошы можна наведаць усе аб’екты музейнай экспазіцыі.

У снежні для наведнікаў адкрылі Паўночны корпус, Цэнтральную, Паўночна-усходнюю і Паўночна-заходнюю вежы, дзя размясціліся экспазіцыі, прысвечаныя былым уладальнікам замка і войнам.

Хаця турысты, якія ўжо бачылі раней адкрытыя экспазіцыі, лічаць больш лагічным прадаваць асобныя квіткі на наведванне кожнага аб’екта.

У выніку патэнцыйныя наведнікі Мірскага замка ўсё часцей абмяжоўваюцца знешнім аглядам: абыходзяць замак па перыметры, праходзяць праз парк і з’язджаюць.

 

“Твой стыль” пісаў аб тым, што Міністэрства культуры Беларусі разлічвала на неверагодны прыбытак ад наведвання Мірскага замка турыстамі.

Па папярэдніх прагнозах чыноўнікаў, сёлета замак наведае 400-450 тысяч беларускіх і замежных турыстаў.