Ноўтбукі на спіне і чужы пашпарт

|

Падчас мытнага дагляду ў кожнага з іх знайшлі па кантрабандным ноўтбуку.

Кампутары былі надзейна прыматаныя да цела скотчам і схаваныя пад вопраткай.

Ноўтбукі прыкладным коштам 10 мільёнаў рублёў перададзены ў Гродзенскую рэгіянальную мытню.

 

На дзень раней смаргонскія памежнікі ў пункце пропуску “Каменны Лог” затрымалі 19-гадовую дзяўчыну з чужым пашпартам.

Высветлілася, што пашпарт грамадзянкі Францыі ёй дапамаглі прыдбаць маскоўскія суайчыннікі.

Да іх дзяўчына прыляцела з Конга паўгады таму.

Мэтай турысткі была Францыя.

Туды яна планавала дабрацца праз Беларусь і Літву, але была застрыманая на беларуска-літоўскай мяжы.

Паводле http://gpk.gov.by