“Гродна Азот” аб’ядналі з “Гродна Хімвалакно”

|

Хімвалакно ў апошнія гады мае сур’ёзныя запазычанасці перад пастаўшчыкамі, банкамі і дзяржавай.

Выцягнуць стратнае прадпрыемства на думку ўрада мусіць больш паспяховы “Азот”, які да таго ж прадае сыравіну для хімічнай вытворчасці, паведамляе  «Радыё Рацыя».

 

Па словах супрацоўніка газеты “Гродзенскі хімік”, ходзяць чуткі пра тое, што акцыі аб’яднанага прадпрыемства будуць выкупаць расіяне.

Ім найбольш цікавы Азот, але дзяржава хоча адным махам прадаць і акцыі стратнага і, па сутнасці, ужо закінутага Хімвалакно, у мадэрнізацыю якога неабходна ўкласці вельмі шмат.

 

Інвестыцыйны кансультант і аналітык Міхаіл Барадзін лічыць, што аб’яднаныя прадпрыемствы меньш прыцягальныя для інвестараў.

 – Па-першае, гэта прыкладна 11 тысяч працаўнікоў, якіх не дазваляюць звальняць – паставяць гэта адной з умоваў для інвестараў.

Па-другое, Азот – найбуйнейшы спажывец прыроднага газу ў краіне, але і Хімвалакно таксама цягне шмат энергарэсурсаў.

Усё гэта важкія прычыны для выгоднага супрацоўніцтва.  

На такія ўмовы пагодзіцца хіба што расійскі інвестар, які мае моцную падтрымку ў Крамлі, здольны рэгуляваць звышпатрабаванні беларускіх уладаў, – лічыць эксперт.

 

Паводле http://www.ej.by

Фота прадпрыемства “Гродна Азот” з сайта http://www.belarus.by