Начны Гродна з ракурса ЗАГСа
Здымкі начнога горада з розных ракурсаў і месцаў выстаўлены ў галерэі студыі Руслана Хілімончыка, якая знаходзіцца пры ЗАГСе па БЛК. Усем наведнікам на адкрыцці прапаноўваліся маленькія прынты, выкананыя аўтарам здымкаў.
Выстава будзе адкрытая да 24 красавіка.
Галерэя ў студыі Руслана Хілімончыка працуе ўжо больш за паўгады. Выставы, арганізаваныя ў ёй, былі ў асноўным прысвечаныя вясельнай тэматыцы. Але зараз было вырашана некалькі змяніць накірунак і прапанаваць галерэю для прац маладых фатографаў. Дырэкцыя ЗАГСа пайшла насустрач. Першай такой выставай і з’яўляецца “Начны Гродна” Сяргея Марозава.
Здымак паводле fotogrodno.net