Цуда-хлеб ад “Гроднахлебпрома”
Так, у лютым-сакавіку ў Маскве прададзена хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў гродзенскіх прадпрыемстваў на суму больш за 20 мільёнаў беларускіх рублёў. Найбольш разыходзяцца хлеб і булкі Навагрудскага і Лідскага хлебазаводаў.
Таксама “Гроднохлебпром” выпусціў новы гатунак хлеба “Верасень”. Выраб утрымлівае сібірскую клятчатку абляпіхі.
Па словах маркетолагаў прадпрыемства, гэты хлеб садзейнічае паніжэнню ўзроўню халестырына, падтрымлівае дыябетычны баланс і пры рэгулярным ужыванні захоўвае арганізм ад анказахворванняў.