Падтрымаем сям’ю Андрэя Пачобута

На сходзе гродзенскай арганізацыі СПБ была абраная ініцыятыўная група з трох чалавек, якая будзе збіраць сродкі, каб матэрыяльна падтрымаць жонку і двух дзетак Андрэя Пачобута. Грошы можна прыносіць кожны аўторак на сход гродзенскай арганізацыі СПБ у 18 гадзін па адрасе: вул. Будзёнага 48а-100.

 

Нагадаем, на пачатку гэтага году сябры непрызнаванага Саюзу палякаў на Беларусі збіралі таксама сродкі для сям’і экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча.

 

Супраць Пачобута заведзеныя адразу дзве крымінальныя справы: абвінавачванне ў абразе прэзідэнта (частка І, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу) і ў паклёпе на яго (частка І, артыкул 367 КК).

 

З заклікам вызваліць Андрэй Пачобута да беларускіх уладаў звярнулася “Gazeta Wyborcza”, у якой журналіст працаваў. Зварот у пракуратуру з патрабаваннем спыніць незаконны пераслед гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута накіравалі сябры гродзенскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў.