Сёння ў 14 гадзін даляр падаражэў на 500 рублёў

Нацбанк некалькі змякчыў экспертнае абмежаванне на наяўным сегменце валютнага рынку, перасунуўшчы планку з

4000 да 4500 рублёў за даляр.

 

Прынятае зранку рашэнне рэгулятара нічога не мяняць пратрымалася ўсяго палову дні, перадае afn.by. Абменныя пункты імгненна перапісалі выстаўленыя зранку курсы.

 

Прадстаўнікі банкаў пакуль ніяк не каментуюць дадзенае рашэнне рэгулятара.

 

Сёння зранку выйшаў на працу пасля паўтарамесячнай адсутнасці з-за хваробы старшыня Нацбанка Пятро Пракаповіч, паведаміў агенцыі “Интефакс-Запад” прэс-сакратар НББ Анатоль Драздоў. Банкаўская супольнасць чакае ад главы Нацбанка радыкальных рашэнняў па ўтварэнні курсаў.

 

Тут можна паглядзець курсы валют па стане на 16.05 у розных банках.

На здымку: Абноўленыя курсы ў гродзенскім абменніку на чыгуначным вакзале

Здымак Касі Красуцкай