Гродзенскай моладзі прапануюць працу на лета
Праз упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва гарвыканкама сёлета плануецца даць працу больш за 1,3 тысячы навучэнцаў школ і вну з фінансаваннем са сродкаў Фонда сацыяльнай абароны ў суме каля 325 мільёнаў рублёў, паведамляе БЕЛТА.
Дзецям ад 14 гадоў гатовыя прапанаваць працу арганізацыі, якія фінансуюцца з бюджэту. У асноўным гэта школы, установы аховы здароўя, бібліятэкі, дзе дзеці выконваюць дазволеныя для іх узросту віды працы – падклейваюць кніжкі, саджаюць кветкі.
Тры прадпрыемствы выказалі жаданне прыняць на працу навучэнцаў і студэнтаў з аплатай працы з уласных сродкаў – “Молочный мир”, “Гроднохлебпром” І “Гродзенскі кансервавы завод”. Моладзь старэйшую за 18 гадоў задзейнічаюць на ўпакоўцы прадукцыі, продажы марожанага, у якасці падсобных працоўных.
З фінансаваннем з бюджэту заключаныя дамовы з каледжамі на пашыў швейных вырабаў для дамоў-інтэрнатаў.
Таксама плануецца зарганізаваць каля 50 студатрадаў колькасцю каля 4 тысяч чалавек.