Аўгустоўскі канал як турыстычная мекка: спроба другая

Згодна з дакументам, на сумежных участках Аўгустоўскага канала і ракі Нёман на плошчы 5749,88 гектараў тэрмінам на 20 гадоў усталёўваецца асаблівы прававы рэжым, які мусіць садзейнічаць наступнаму ўдасканаленню інфраструктуры Аўгустоўскага канала, прыхіленню замежных інвестыцый і павелічэнню турыстычнага капітала.

 

У афіцыйным каментары адзначаецца, што “функцыі па кіраванні паркам ускладаюцца на адміністрацыю СЭЗ “Гроднаінвест”. Ёй надаецца права рэгістраваць юрыдычныя асобы і індывідуальных прадпрымальнікаў у якасці рэзідэнтаў парку, заключаць (прадаўжаць) дамовы аб ўмовах дзейнасці ў парку, выступаць замоўцам па праектаванні і будаўніцтве вытворчай, інжынернай, транспартнай і іншай інфраструктуры ў межах парку, выдаваць рашэнні па выніках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта рэзідэнта парку”.

 

Дакумент таксама прадугледжвае магчымасць рэзідэнтам парку браць у арэнду зямельныя ўчасткі.

 

Нагадаем, праект па развіцці турыстычнага патэнцыялу Аўгустоўскага канала “Невядомая Еўропа” ўжо быў рэалізаваны. Пра ягоныя вынікі, агучаныя на канферэнцыі па сканчэнні праекта, можна даведацца з радыёпраграмы “Праект “Невядомая Еўропа” скончыўся: ці заўважныя ягоныя вынікі?” на радыё “Твой Стыль”.