Краіна дзяцінства «Зубраня»
Мы праязджаем Маладзечна, Вілейку, Занарач… І вось яно, сіняе люстэрка Нарачы, а побач з ім – краіна дзяцінства «Зубраня».
Выходзім з аўтобусаў на алею «Сяброўства» і бачым, што «Зубраня»- гэта сучасны лагер з ўсёй патрэбнай інфраструктурай: 5 карпусоў з рамантычнымі назвамі Зоркавы свет, Сонечны горад, Лазурны востраў, Лясны дом.
Дзве сталовыя (гэта добра), медпункт (спадзяюся, не спатрэбіцца), будынак адміністрацыі, кафэ (адразу адчуваешь сябе дарослым), магазін… І будынкі для супрацоўнікаў лагера і бацькоў з дзецьмі, якія завіталі сюды адпачыць. У «Зубраняці» працуе школа (кабінеты ўсе адрамантаваныя, утульныя, з электроннымі дошкамі), так што мы не засталіся без ведаў у гэты яўна неканікулярны час. Дарэчы, веды мы атрымалі на вышэйшым узроўні. Настаўнікі і супрацоўнікі школы адносіліся да нас з павагай і пяшчотай на працягу ўсёй змены.
У Палацу дзіцячай творчасці некаторыя дзяўчаты ўпершыню паспрабавалі сябе ў вышыўцы, ікебане, бісерапляценні. Хлопцы, выдома аддавалі перавагу валейболу, настольнаму тэнісу, більярду. Важатыя, якія працавалі з атрадамі, былі вельмі добра падгатаванымі, і быць у іх «пад кантролем было адно задавальненне.
З гісторыі лагера. У 1962 годзе савет дэпутатаў БССР выдаў загад аб будаўніцтве нацыянальнага лагера. 17 жніўня 1969 года на Нарачы ў новым нацыянальным лагеры «Зубраня» адбылася першая піянерская лінейка. Школа, сталовая, спальны корпус на 150 месц і 12-ці пакаёвы будынак для супрацоўнікаў – такім быў тагачасны лагер «Зубраня».
Камень усталяваны 17 жніўня 1969 года, у гонар першай праведзенай піянерскай лінейкі. У перыяд 1969-2001 гг. былі пабудаваны яшчэ 4 корпусы, сталовая, новы будынак школы.
Пад час існавання «Зубраняці» валанцёрамі з Югаславіі было зроблена футбольнае поле; прадстаўнікамі ўсіх нацыянальнасцяў былога СССР выкладзена вялікая мазаіка, адзін шэраг якой складзены з 6 тысяч каменьчыкаў! Зараз плошча лагеру складае 75,9 кв. км. Яна на столькі вялікая, што каб лёгка было арыентавацца, «Зубраня» прынята дзяліць на плошчы – Сяброўства, Сустрэч і развітанняў, Белкі, Кастравую. Кожная плошча была названа па характэрнай прыкмеце. Напрыклад, на Кастравой плошчы заўсёды паляць вогнішча. А каб лягчэй было перамяшчацца па лагеры, улетку па тэрыторыі ходзіць ціхаходны трактар-цягнік. «Зубронак» можа прыняць да 750 чалавек.
На тэрыторыі лагера знаходзіцца хутар Неслуч, на якім мы маглі частавацца дранікамі і хадзіць у лазню.
А яшчэ тут шмат цікавых мясцін са сваімі легендамі. Напрыклад, калі дакранешся далонямі да вады ў Крыніцы кахання, будзе табе каханне на ўсё жыццё.
У Кейзераўскім мемарыяле пахваны нямецкія салдаты часоў першай і другойСусветных войнаў, помнікі захаваліся да сёняшніх часоў.
alt=”zubr1″ >
Партызанскія дзоты
Нулявы кіламетр
Лагерная змена, на якую я трапіў называлася «Маладзёвай ініцыятыве – так». Давялося ўдзельнічаць у шматлікіх конкурсах і спаборніцтвах, як бы мовіць «праяўляць ініцыятыву». Мы сустракаліся з журналістамі з Беларускага радыё, газет «Раніца», «Юны вартаўнік», «Моладзевы кур’ер». Дваццаць дзён праляцелі хутка… І зноў шаснаццаць беласнежных МАЗаў, дзве машыны ДАІ і мы пакідаем «Зубронак». Хтосьці ў першы раз, а хтосьці – у апошні. Праз некалькі хвілін – дарога, дарога, дарога…
Яраслаў Васілеўскі
Фота аўтара