У Беларусі ўводзіцца каменданцкая гадзіна для падлеткаў

Законапраект ініцыянавала Генпракуратура сумесна з МУС. Зараз ён прайшоў узгадненне ва ўсіх зацікаўленых і знаходзіцца ва ўрадзе, паведамляе БелаПАН.

 

У адпаведнасці з дакументам, падлеткі да 14 гадоў не могуць знаходзіцца ў грамадскіх месцах з 22 да 6 гадзіны, 14-16 гадоў – з 23 да 6 гадзіны без суправаджэння бацькоў ці замяняючых іх асобаў – апекуноў.

 

Калі пачне дзейнічаць закон, у кожным выпадку правапарушэння плануецца прымяняць індывідуальны падыход, адзначылі ў МУС. Затрымліваць ці прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці будуць не кожнага падлетка  – будуць улічвацца абставіны знаходжання падлеткаў на вуліцы ў адзначаны час, напрыклад, вяртанне з курсаў, з культурна-масавых мерапрыемстваў.