Гараднічанку забруджвае невядомае рэчыва

У камітэце пацвердзілі, што ў рацэ па ўсёй тэрыторыі горада зафіксаванае невядомае рэчыва. Спецыялісты выехалі на месца ўзяць пробы на даследаванне. Вынікі аналізаў будуць вядомыя пазней.

 

Мясцовыя жыхары аднаго з дамоў па вуліцы Ажэшка, каля якога працякае Гараднічанка, сказалі, што жаўтаватыя шапкі пены ў рацэ ўжо заўважылі колькі дзён таму:

 

І пах гэты непрыемны ідзе ўжо трэці дзень. Гараднічанка нясе гэты бруд у Нёман – а мы з яго ваду п’ём!

 

 

 

alt=”Image 15320″ >

 

Здымкі аўтара