Журналіста Ігара Банцара пакаралі вялізным штрафам

|

Грошы павінны быць пераведзеныя на рахунак суда Ленінскага раёна Гродна.

 

Суддзя Наталля Козел прызнала Банцара вінаватым у парушэнні двух артыкулаў Адміністрацыйнага кодэкса — лаянка матам і непадпарадкаванне міліцыі.

 

Нагадаем, Банцара затрымалі сёння каля будынка суда, дзе ідзе закрыты працэс над Андрэем Пачобутам. Банцар разам з іншымі людзьмі прыйшоў падтрымаць гродзенскага журналіста.