Беларусь пакуль не мае ліцэнзіі на будаўніцтва АЭС на Астравецкай пляцоўцы

|

Міністэрства энергетыкі разлічвае атрымаць ліцэнзію на размяшчэнне станцыі ў Гродзенскай вобласці да кастрычніка, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Regnum.

Паводле дырэктара дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мінэнерга Беларусі Мікалая Грушы, затым будзе неабходна атрымаць ліцэнзію на будаўніцтва, затым – на эксплуатацыю АЭС.

Пры гэтым адсутнасць ліцэнзіі на будаўніцтва не перашкодзіць распачаць у чацьвёртым квартале працы па падрыхтоўцы катлавана першага энергаблока на Астравецкай пляцоўцы.

 

АЭС, як вядома, будзе пабудавана на расійскія сродкі і па расійскай тэхналогіі.

Генеральны падрадчык будаўніцтва – ЗАТ “Атамбудэкспарт”.

Міжурадавае пагадненне паміж Расіяй і Беларуссю было падпісана ў Мінску 15 сакавіка 2011 года.

Будаўніцтва АЭС павінна скончыцца ў 2017-18 гадах.

Яе кошт складзе каля 9 мільярдаў долараў.