Прысуд Андрэю Пачобуту абвесцяць у 14.30

|

Працэс закрыты, таму сціслыя звесткі пра тое, што адбываецца ў залі суда, родныя Андрэя і журналісты маюць толькі з словаў адвакатаў.

Апошняе слова журналіста было кароткім, каля хвіліны.

Сваёй віны Андрэй Пачобут па-ранейшаму не прызнае.

З-за канваіраў Пачобут упаў, калі яго выводзілі з міліцэйскай машыны.

Па гэтым факце адкават будзе рыхтаваць скаргу.

 

Каля суда сёння сабралося каля 30 чалавек – блізкія, сябры  Андрэя Пачобута, журналісты, Генеральны консул Польшчы ў  Гродне Анджэй Хадкевіч.

Прысуд журналісту будзе абвешчаны ў 14.30.

Нагадаем, пракурор патрабуе для журналіста 3 гады пазбаўлення волі.

 

Суд над Андрэем Пачобутам з перапынкамі цягнецца з 14 чэрвеня.

Крымінальная справа супраць яго была заведзена 18 сакавіка, з 6 красавіка журналіст утрымліваецца пад вартай.

Пачобут абвінавачваецца па артыкуле 367 ч.1 і артыкуле 368 ч.1 КК Рэспублікі Беларусь (“абраза прэзідэнта” і “паклёп” на яго).