Дамова аб зніжках выконваецца за ўласны кошт
У пералік тавараў па даступных коштах ўвайшлі: рыс, грачаная крупа, проса, макаронныя вырабы РБ, алей раслінны, гарбата, цытрусавыя, бананы, вінаград, яблыкі, сродкі асабістай гігіены з паперы, сінтэтычныя мыйныя сродкі і г.д.
Для параўнання – цэны на туалетную паперу ў ГД «1000 дробязяў» і на міні-рынку па вул. Паповіча:
Туалетная папера |
“1000 дробязяў”, руб. |
Міні-рынак, руб. |
150 м без ўтулкі |
3070 |
2800 |
69 м без ўтулкі |
2090 |
2000 |
59 м без ўтулкі |
няма |
1600 |
75 м з утулкай |
2200 |
няма |
101 м з утулкай |
2360 |
2300 |
105 з утулкай |
няма |
2600 |
Кошты ў краме ГГТУП «Нарач» (падпісалі пагадненне) і СВК “Свіслач” (не падпісалі пагадненне аб зніжэнні коштаў):
Тавар |
М-н «Каскад» ГГТУП «Нарач» (з спісу) |
М-н «Свіслач» СВК «Свіслач» (не з спісу) |
Рыс |
6370-9090 за 1 кг |
13730 – за 800 грамм |
Грэчка |
18480 за 1 кг |
8000 – 9800 |
Цукар |
5000 |
5000 |
Проса |
няма |
12630 |
Макароны |
3870 |
4200 |
Мука |
2320-2610 |
2320-2610 |
Масло расліннае |
15030 |
10200 |
Масло рапсавае |
7600 |
7000 |
Гарбата fruit зяленая |
6510 |
6510 |
Ёсць розніца… А на некаторыя тавары і даволі значная. Вядома, многія кошты залежаць непасрэдна ад вытворцаў. У чым жа логіка куплі першапачаткова дарагога тавару, калі вы падпісалі пагадненне аб падтрыманні ўзроўню даступных цэн?
>
У краме «1000 дробязей» тазікі патаннелі ў сярэднім на 4 000 рублёў
Садавіна і гародніна |
Міні-рынак на Паповіча |
М-н «Вішнявец» |
Тамат |
9500-10500 |
10360 |
Агурок |
5000 |
4700 |
Банан |
9500 |
9600 |
Цыбуля |
7000 |
– |
Бурак |
6000 |
– |
Морква імпартная |
8000 |
– |
Груша |
15000 |
– |
Баклажан |
15000 |
– |
Бульба маладая |
5000 |
6270 |
Капуста |
2500 |
2460 |
Крама ў Вішняўцы пайшла нескладаным шляхам – усе зніжкі змястіліся на адной паперцы, і ніякіх табе «акцый»
У спіс прадпрыемстваў, якія заключылі пагадненне па зніжэнню рознічных цэн на спажывецкія тавары ў гандлёвай сетцы Гродна, увайшло і ЗАТ «Паціа» крама «5-ы Элемент-самсунг». Хоць інтэрнэт-крамы і не нясуць такія выдаткі, як арэнда рознічных плошчаў, заробкі гандляроў, але відаць, што тавары назваць «даступнымі» у параўнанні з аналагічнымі даволі цяжка:
Тавар |
«5 элемент-Самсунг» |
Інтэрнэт крама onliner.by |
Тэлевізар Samsung LE32D |
4861000 |
3465000-3817000 |
Тэлевізар LG32LD |
4730580 |
3875000-4030000 |
Пральная машына Samsung WF8598 |
3440520 |
2635250-3472000 |
Пральная машына Indesit IWSC 5105 |
3184720 |
2299500 – 2690800 |
Пральная машына Атлант СМА–50С82 |
1655640 |
1512800 – 1656900 |
Мікрахвалевая печ Samsung CE 2738 |
901490 |
749700 – 947100 |
Мікрахвалевая печ LG MS –1924 JL |
705340 |
611100 – 1140000 |
Па словах прадаўца Святланы з ГД «1000 дробязяў», прадпрыемствы знізілі цэны за кошт свайго прыбытку. Адмовіцца ніхто не мог, пагадненню павінны былі падпарадкавацца ўсе гандлёвыя аб’екты. На пытанне, чаму менавіта ваша прадпрыемства ўвайшло ў спіс 24 арганізацый, якія павінны былі стрымліваць цэны на сацыяльна значныя тавары, Святлана адказала:
– Я лічу, што абавязалі самых буйных. За кошт вялікага асартыменту і аб’ёмаў продажаў гэты крок для нас будзе найменш балючым.
У «1000 дробязяў» акрамя зніжэння коштаў на пазначаныя тавары, кошты знізілі на тавары, неабходныя ў гаспадарцы і на тавары патрэбныя дачнікам.
Нагадаем, што ў спіс гандлёвых прадпрыемстваў, якія заключылі пагадненне па зніжэнню рознічных цэн на спажывецкія тавары ў Гродзенскай рознічнай гандлёвай сеткі:
1. ГГТУП «Купалінка»
2. ГГТУП «Нарач»
3. ААТ «ГД Мэбля»
4. ААТ «Ясень»
5. ААТ «Плодоовощсервіс»
6. ААТ «ГД Нёман Гродна»
7. ААТ «Продсервіс»
8. ААТ “Брэст-Маркет»
9. ГГКУП «КШП Кастрычніцкага р-на»
10. ГГКУП «КШП Ленінскага р-на»
11. ААТ «ГД« 1000 дробязяў»
12. ГГТУП «Лімож»
13. ТАА «Алсем»
14. ТАА «Торггпін»
15. ТАА «Еўрагандаль»
16. ТАА «ГД «Няміга-Фаварыт»
17. ЗАТ «Паціа» м-н «5 элемент-самсунг»
18. ТОАО «Гродна « Культторг»
19. ГТОУП «Обувьторг»
20. ГТОУП «Бакалея»
21. ГТОУП «База Галантарэя»
22. ГТОУП «Гандальадзенне»
23. УП База «Мясомолторг»
24. ААТ «Гроднарыба»
Фота аўтара