Набор удзельнікаў у праект «Горад з OFFу»
Удзельнікі будуць мець магчымасць павысіць свае кваліфікацыі дзякуючы цыклу практычных і тэарэтычных заняткаў. Яны пазнаёмяцца з польскімі і беларускімі інстытуцыямі, якія падтрымліваюць кінамастацтва, са стваральнікамі кіно і арганізатарамі фестываляў і кінапраглядаў незалежных стужак. Маладыя кінематаграфісты з Польшчы і Беларусі разам будуць працаваць над супольным матэрыялам, тэмай якога будзе шырока разуметая тэма гораду, а крыніцай натхнення – цытата з «Цытаделі» Антуана дэ Сент-Экзюперы: «Памрэ горад, як толькі скончыцца яго будаўніцтва (…), дасканаласць не з’яўляецца мэтай».
У межах праекта адбудуцца дзве дзевяцідзённыя працоўныя сустрэчы:
16-24 жніўня 2011 – візіт беларускай групы ў Кракаве
5-13 верасня 2011 – візіт польскай групы ў Гродне
Да ўдзелу запрашаем кінааматараў ва ўзросце 18-25 год. Удзел у праекце бясплатны. Вітаюцца асобы з уласнай тэхнікай, а таксама веданнем польскай ці ангельскай мовы, але гэта не вырашальны крытэр пры адборы.
Запоўненыя анкеты (спампаваць анкету можна ніжэй) трэба дасылаць на адрас: akademia.filmowa@iwi.org.pl
Анкеты прымаюцца да 29 ліпеня ўключна!
За мастацкую апеку над польскай часткай праекта адказвае Фонд Усход Мастацтваў (Кракаў).