Будзе надрукаваны альбом пра рэстаўрацыю алтара Фарнага касцёла

Пра гэта паведаміў пробашч Фарнага касцёла Ян Кучыньскі:

 

Мы доўга думалі, як яго назваць. І ўрэшце далі назву “На большую хвалу Божую”. Беручы пад увагу тое, што здарылася 13 ліпеня 2006 году, гэта, канешне, няшчасце. Многія плакалі, бачачы пашкоджаны алтар і чорныя сцены. І ў гэтым альбоме я даў каментар, што вельмі лёгка прымаць усё добрае ад Бога ў просты спосаб. Але часамі Бог дае нам дасьведчыць штосьці цяжкае праз цярпенні і бяду, што намі неахвотна прымаецца. Таму тое, што здарылася, я лічу воляй Божай – каб адрэстаўраваць гэты алтар і надаць яму першапачатковы выгляд. І не толькі першапачатковы выгляд, а таксама даць тое, што было яшчэ запланавана езуітамі і Ёханесам Шмітам [майстра-разьбяр з Польшчы. які зрабіў галоўны алтар у 737–1738 г. – рэд. ]

 

Ва ўмове Ёханеса Шміта з езуітамі быў сказ пра тое, што павінны былі быць прыгатаваныя алтар і фігуры для пазалоты. Але хутчэй за ўсё з-за недахопу сродкаў галоўны алтар так і не быў пазалочаны езуітамі, мяркуе ксёндз Ян Кучыньскі.

 

Апошнім этапам цяперашняй рэстаўрацыі галоўнага алтара Фарнага касцёла з’яўляецца акурат этап пазалоты.

 

Альбом будзе ўжо гатовы да 5 жніўня на святочнае адкрыццё адноўленага алтара. Запланаваны выдрук 1000 экземпляраў. Памятны альбом выйдзе на двух мовах – беларускай і польскай.

 

Здымак аўтара