Новы аб’ект дазволіць скараціць час рэагавання

|

Пропуск праз дзяржаўную мяжу ў пункце «Геранёны» будзе ажыццяўляцца вайскоўцамі групы пагранічнага кантролю. Адлегласць ад пагранічнага паста да дзяржмяжы усяго каля 3 км, што дазволіць значна скараціць час рэагавання пагранічнікаў у адпаведнасці са становішчам.

 

У адкрыцці пагранічнага паста прымуць удзел прадстаўнікі Дзяржпагранкамітэту, мясцовых органаў улады і генпадраднай арганізацыі, паведамляе БелТА.