Людзей на гродзенскіх вадаёмах гіне менш
За няпоўныя 9 месяцаў гэтага году на Гродзеншчыне патанулі 69 чалавек, за 9 месяцаў мінулага году – 159, перадае БЕЛТА. 62 трагічныя выпадкі адбыліся ў вадаёмах, у асноўным з-за таго, што людзі купаліся нападпітку – 42 чалавекі. Загінула трое дзяцей, якія знаходзіліся ў вадзе без нагляду дарослых. У 8 чалавек, як паказала экспертыза, у вадзе адбыліся прыступы захворванняў. 9 чалавек загінулі падчас рыбнай лоўлі.
Гродзенскія выратавальнікі ўратавалі 70 чалавек, з іх ад трагічных выпадкаў на вадзе ўратавалі 22 дзіцёнкі.
Як паведамляюць у абласной арганізацыі “Беларуская рэспубліканская арганізацыя выратавання на водах”, ва ўсіх няшчасных выпадках людзі знаходзіліся на вадаёмах, якія не ахоўваюцца. У тых месцах, дзе дзейнічаюць выратавальныя пасты, ужо 6 год патанулых няма.
На вадаёмах Гродзеншчыны працуе 9 выратавальных станцыяў і 15 пастоў. Сёлета з мая па верасень дадаткова адкрытыя 10 сезонных пастоў.