Выйшла кніга пра гродзенскую авіяцыю
Выданне апісвае першыя дні Другой сусветнай вайны – 22 і 23 чэрвеня 1941 года, пра паветраныя баявыя дзеянні над Гродна, Шчучынам, Лідай, Чарлёнай і іншымі мясцовасцямі Гродзеншчыны. У кнізе змешчаны аповеды пра лётчыкаў 127-га знішчальнага авіяцыйнага палка, рэдкія здымкі паветраных асаў, карты, якія раней не публікаваліся.
Кніга выйшла накладам у 100 асобнікаў. Зараз выданне перакладаецца на беларускую мову. Па словах аўтара, прэзентацыя кнігі адбудзецца пасля таго, як яна будзе перавыдадзена па-беларуску.
Выданнем актыўна зацікавіліся расійскія гісторыкі. У планах Дзмітрыя Кіенка зрабіць кнігу пра гісторыю 122-га палка і іншыя авіяцыйныя часткі, інфармацыя пра якія пакуль не публікавалася.
Атрымаць інфармацыю пра набыццё кнігі можна тут.