За хабар асуджаны маёр фінансавай міліцыі КДзК па Гродзенскай вобласці
Паводле БелТА, старшы інспектар па асабліва важных справах, маёр упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта Дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці ўзяўся дапамагчы вырашыць пытанне аб праве ўласнасці на аб’екты маёмасці ў Гродзенскай вобласці.
Пры гэтым хабарнік загадзя ведаў, што дапамагчы нічым не зможа.
Суд Ленінскага раёна прызнаў махляра вінаватым у падбухторванні да хабару, у завалоданні маёмасцю праз падман.
З улікам станоўчых характарыстык і наяўнасці малых дзяцей былы маёр пакараны абмежаваннем волі тэрмінам на 3 гады.