У Гродне ўшанавалі памяць загінулых хакеістаў “Лакаматыва”
Акцыя праходзіла ў галоўным вестыбюлі палаца.
А 19-й гадзіне да стадыёну пачалі стягвацца людзі. Многія з іх былі ў шаліках хакейнага клуба “Нёман”.
У центры залы стаяў партрэт Руслана Салея, які ў 1991-92 гг. гуляў за гарадзенскую хакейную каманду.
”Руслан быў добрым чалавекам і выдатным гульцом.Такіх у Беларусі вельмі мала” – кажа Анатоль Варывончык, начальнік каманды “Нёмана”, які трэніраваў Руслана ў час яго выступаў у Гродна.
Людзі падыходзілі, клалі пары кветак і запальвалі лампадкі. Потым вярталіся на свае месцы.
Ўсе стаялі паўкругам моўчкі і было чутна, як за сцяной, на лёдзе трэніруюцца спартсмены.
У 19:45 зала амаль што апусцела. З перапынкам у пятнаццаць хвілін з’яўляліся два-тры чалавекі і новыя кветкі.
Пасля трэніроўкі каманда маладых хакеістаў спынілася каля партрэтаў. Юнакі глядзелі на фотаздымкі.
Прыкладна ў 21.00 ушанаваць памяць загінулых прыехаў старшыня аблвыканкаму Сямён Шапіра.
Лядовы палац зачыніўся як звычайна ў адзінаццаць.
А генеральны дырэктар цэнтра алімпійскага рэзерву па хакеі, старшыня клуба “Нёман” Васіль Рудзько, паабяцаў, што на наступны дзень кветкі не прыбяруць.
Нагадаем, што ў авіякатастрофе пад Яраслаўлем загінулі 36 хакеістаў “Лакаматыву” і 7 членаў экіпажу ЯК-42, які вёз каманду ў Мінск на сустрэчу з тамтэйшым “Дынама”.
Сярод загінуўшых былі тры беларусы – капітан зборнай нашай краіны Руслан Салей, малады нападнік Сяргей Астапчук і трэнер па фізпадрыхтоўцы Крываносаў.
Фота аўтара