Якія стыпендыі сёння выплочваюцца ў Беларусі?
Зараз тарыфная стаўка І разраду складае 118 000 рублёў. У выпадку яе павышэння студэнцкая стыпендыя таксама павялічыцца.
На сёння самая вялікая стыпендыя ў Беларусі – імянная, памерам у 342 200 рублёў, такіх стыпендый у Беларусі атрымлівае 271 студэнт у імя вядомых дзяечаў культуры, адукацыі і навукі Беларусі. Трохі меншая за імянную – прэзідэнцкая, яе атрымлівае 200 студэнтаў, кожны па 300 900 рублёў. Яна выплочваецца разам з максімальнай навучальнай стыпендыяй.
Персанальная стыпендыя ў памеры 259 600 рублёў выплочваецца саветам вну за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных навучальных дысцыплін і навукова-тэхнічнай творчасці.
Найменшая стыпендыя – сацыяльная, складае 118 тысяч рублёў. Для студэнтаў, якія здаюць сесію з мінімальным балам, стыпендыя зараз выплочваецца ў памеры 148 680 рублёў. З улікам паспяховасці навучальная стыпендыя будзе павышацца ў 1,1-1,6 разоў.
У некаторых вядучых вну мінімальная стыпендыя будзе вышэйшай – напрыклад, у БДУ яна складае 193 284 рублі.
У апошнія дні лета Аляксандр Лукашэнка паабяцаў павысіць памер тарыфнай стаўкі І разраду. Аднак дакладная дата павышэння невядомая. Апошнім разам тарыфная стаўка павышалася ў лістападзе 2010 года – тады яна павялічылася ў 2 разы з 90 тысяч да 118 тысяч беларускіх рублёў.
Здымак з para.by