Дабрачынны канцэрт у гродзенскай кірсе

Ка канцэрце зайграюць гітарны ансамбль “Art-azart”, а таксама навучэнцы Гродзенскага музычнага каледжа.

 

Ініцыятарам канцэрта выступіла гродзенская лютэранская абшчына пры падтрымцы Міжканфесійнай хрысціянскай місіі ў Мінску, місіі ПРААН у Беларусі і Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй.

 

Чаму абшчына ладзіць такі канцэрт, патлумачыў яе пастар Уладзімір Татарнікаў:

 

Мы зараз рэалізоўваем праект на тэму “Раўнапраўе і адзінства” па прадухіленні ВІЧ/СНІД інфекцыі, па зняцці бар’ераў у адносінах да ВІЧ пазітыўных людзей. У межах праекта мы працавалі з навучэнцамі гродзенскіх школ, напрыклад, правялі конкурс сачыненняў “Мой сябра – ВІЧ пазітыўны”. А зараз ладзім канцэрт у кірсе.

 

Уваход на канцэрт вольны, пачатак імпрэзы а 16 гадзіне 17 верасня ў будынку лютэранскай кірхі.