Валейбалісты з Харкава перамаглі на турніры ў Гродна
У першы дзень спаборніцтваў, 16 верасня, гарадзенская каманда перамагла “Заходні Буг” з Брэста з лікам 3-0.
У гэты ж дзень латыскі “Езерземе” саступіў “Лакаматыву” 0-3.
У суботу гарадзенцы таксама адолелі латвійцаў (3-1), а украінцы – берасцейцаў (3-2).
Галоўны трэнер гарадзенцаў Віктар Бекша (на здымку) пра перспектывы “Камунальніка” ў новым сезоне by twojstyl
Нядзеля аказалася цяжкім днём для заўзятараў “Камунальніка”.
Гаспадары турніра прайгралі “Лакаматыву” 1-3 і занялі выніковае другое месца на турніры.
“Езерземе” адолеў “Заходні Буг” 3-1 і стаў трэцім. Турнірную табліцу замкнулі госці з Брэста.
Здымкі аўтара з гульні “Камунальнік” – “Езерземе”.