Вясновае абнаўленне
10 красавіка распачнецца выстава здымкаў БЕЛТА “90 гадоў разам з краінай”, прысвечаная 90-годдзю заснавання агенства. На экспазіцыі, якая разгорнецца ў гродзенскай выставачнай залі па вул. Ажэшка, можна будзе ўбачыць больш за 100 каляровых і чорна-белых здымкаў 1918-2008 гадоў. Гераічныя падзеі ваенных гадоў, пасляваеннае аднаўленне, эканоміка, культура – усё гэта можна будзе ўбачыць на здымках, якія раней шырока не друкаваліся.
Адкрыццё выставы адбудзецца а 14 гадзіне. Здымкі можна будзе убачыць да 19 красавіка. У гэты ж дзень адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Валянціны Шобы, прадстаўніцы дэкаратыўнага сімвалізма, у Сенатарскай залі Новага замка а 16 гадзіне.
А сёння ў Музеі гісторыі Гарадніцы была прадстаўленая выстава “Веснавыя ўзоры”.
На здымку – карціна В. Шобы. Здымак паводле blog.grodno.net