Вопыт працы шведскіх СМІ як ўзор для пераймання
Візіт сп. Сігвардсана быў арганізаваны шведскім інстытутам Fojo ў супрацоўніцтве з грамадскімі аб’яднаннямі “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і “Беларускі саюз журналістаў” і тычыўся пытанняў прафесійнай этыкі журналістаў.
Спадар Сігвардсан паказаў прыклад Швецыі як дзяржавы з высокай ступенню самарэгуляцыі СМІ.
У 1916 годзе Швецыя стала першай краінай свету, дзе ўтварылі Раду па справах прэсы (суд гонару).
Кожны год тут выдаецца абноўленая кніга, сваеасаблівыя “правілы гульні”, у якой апісаны этычныя нормы для журналістаў, а таксама карысныя парады.
Шведскія правілы этыкі, прыдуманыя самімі журналістамі, у шмат разоў больш строгія, чым заканадаўства.
Эфектыўна працуе ў Швецыі і інстытут прэс-амбудсмена (упаўнаважанага па справах прэсы).
Кожная асоба, якая лічыць сябе пакрыджанай тым альбо іншым выданнем, можа даслаць скаргу на імя амбудсмена. Той разбіраецца, ці парушылі журналісты тыя альбо іншыя нормы і правілы.
Калі парушэнне выяўляецца – амбудсмен адсылае скаргу ў Раду па справах прэсы. У яе склад уваходзяць 12 чалавек, якія і займаюцца далей разглядам справы. Калі і Рада падцвяржае парушенне, газета павінна на бачным месцы апублікаваць рашенне па справе і заплаціць штраф у памеры 3000 еўра.
Інстытут прэс-амбудсмена не залежыць ад дзяржавы. Амбудсмен мае магчымасць самастойна праводзіць сваё раследаванне і без паступлення скаргаў.
>
Гарадзенскія журналісты разам са сп. Сігвардсанам разгледзелі некалькі гучных справаў і параўналі спосабы падачы інфармацыі рознымі шведскімі газетамі.
У канцы сустрэчы прэс-амбудсмен адказаў на пытанні “Твайго стылю”.
Ці магчыма стварэнне інстытута амбудсмена ў Беларусі? by twojstyl
Ці гатова беларускае грамадства да інстытуту амбудсмена by twojstyl
Фота Ланы Руднік