У Гродна працуе Школа актыўнага развіцця моладзі
У перспектыве ШАРМ (так скарочана называецца Школа) плануе працаваць і з дарослымі.
Сёння Школа працуе адразу па 9-ці накірунках – “Эрудыт”, “Ледзі”, “Джентэльмен”, “Я-Лідэр”, “Адоранасць”, “Дыпламат”, “Юны бізнесмен”, “Перспектыва” і “Вышэйшы свет”.
-Праграму заняткаў мы распрацоўвалі самі – кажа адна з заснавальніц праекта Наталля Дранікава. Яны павінна дапамагчы чалавеку раскрыць патэнцыял, стаць ўпэўненым у сваіх магчымасцях, навучыць правільна выкладаць свае думкі, падрыхтавацца да дарослага жыцця.
На сённяшні дзень у ШАРМе займаюцца дзьве групы: старэйшая, куды ходзяць дзеці ад да 16 год і малодшая (дзеці 7-10 год).
У кожнай групе не больш за 10 чалавек.
У Школе працуюць два выкладчыкі (яны ж з’яўляюцца заснавальнікамі праекта).
Людміла Васількова (на здымку злева), выкладчыца:
>
-Ідэя заснаваць школу прыйшла ўжо даўно, але рэалізаваць задуму ў жыццё атрымалася толькі ў лютым бягучага года. Разам з напарніцай мы аформілі на сябе індывідуальнае прадпрымальніцтва па пазашкольнай працы.
У планах арганізатараў стварыць групу для людзей, якім больш за 18 год.
Заняткі ў ШАРМе адбываюцца па суботах. Бацькам гэта абыходзіцца ў 100 тыс. руб. у месяц.