Другі сямейны слінгаквэст прайшоў у Гродне

|

Каманды прадставілі сябе, абралі дэвіз і атрымалі першае заданне.

Гульцы пачалі рух ад парку Жылібера.

Абавязковай умовай была наяўнасць слінга і фотаапарата для выканання задання.

Падчас гульні ўдзельнікам даводзілася спыняцца на адпачынак.

 

Апошняе заданне прывяло гульцоў у Каложскі парк.

Там і ўзнагародзілі пераможцаў: каманду “Слінгабарсы”, якая набрала найбольшую колькасць балаў.

“Слінгабарсы” атрымалі месячны  VIP-абанемент на чатыры чалавекі ў фітнес-клуб “Голдэн Стэп Клас”.

 

Усе ўдзельнікі атрымалі прызы ад спонсараў.

 

Алеся, удзельніца каманды “Адчайныя хатнія гаспадыні”:

Гульня вельні спадабалася.

На наступны раз можна пажадаць арганізатарам прыдумаць больш заданняў, і было бы добра, каб надвор’е выдалася цяплейшае.


alt=”Image 16942″ >

 

Ганна Кузняцова, арганізатар мерапрыемства:

Калі параўноваць з мінулым годам, колькасць удзельнікаў паменшылася, сёння халодна ды ветрана.

Аднак умовы надвор’я не перашкодзілі дайсці да фініша ўсім камандам.

 

Слінгаквэст прайшоў у межах тыдня слінганашення, які сканчаецца ў Гродне сёння.

 

Здымкі аўтара