Новыя экскурсіі па Гродзеншчыне
Як паведаміў начальнік аддзела турызму, экалагічнай асветы і інфармацыйнага забеспячэння парку Аляксей Шапецька, ідэя стварыць экскурсію па Астравецкім раёне “Застылая мелодыя ў камяні” ўзнікла ў сувязі з багатай гісторыяй гэтага рэгіёну, а таксама прыгажосцю яго архітэктурных славутасцей.
Пачынаецца экскурсія на Полацка-Вільнюскай шашы. Яе маршрут праходзіць праз вёскі Міхалішкі, Варняны, Гервяты. У кожнай з іх экскурсантам прапануецца наведаць касцёлы, якія ў свой час прымалі каралёў Рэчы Паспалітай і Пятра Першага.
Як сцвярджае А.Шапецька, Гервяцкі касцёл — адзін з найпрыгажэйшых у Беларусі.
Паводле яго слоў, маршрут “У сярэднявечную Ліду” таксама прапаноўвае насычаную праграму. У яе ўваходзіць аглядная экскурсія па горадзе, наведванне замка Гедыміна, удзел у рыцарскіх гульнях — стральбе з лука, кіданні дзіды, паядынках рыцараў і сярэднявечны пачастунак.
Акрамя таго, турысты наведаюць шклозавод “Нёман” у горадзе Бярозаўка, дзе можна ўбачыць працэс вырабу шкла і хрусталю, пабываць у музеі шкла.
Паводле Радыё Рацыя
На фота: Касцёл Св. Арх. Міхаіла ў в. Міхалішкі (Астравецкі раён).
Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com