Беларускія кароткаметражкі: здымаць для людзей або для сябе?

|

16 кастрычніка ён браў удзел ў кінагасцёўні, прысвечанай незалежнаму гульнявому і дакументальнаму кіно, якое ствараюць беларускія пачаткоўцы-фільммэйкеры.

 

У час сустрэчы можна было ўбачыць работы самога аўтара – «Беларусізацыя», «Irrelative», «Сінемалізм», так і працы такіх рэжысёраў -аматараў, як Жэня Берлінэ, Алег Дзербянёў, Іна Бевс, Арцём Лобач, Дзіма Грубін.

 

Кароткаметражкі маладых фільммэйкераў сталі заўважаць на еўрапейскіх кіна-фестывалях.

 

Фільм-мініяцюру Жэні Берлінэ адзначылі на адным з фестываляў у Чэхіі.

 

 

– «Фільммэйкерам можа стаць любы чалавек. Адрозненне ад звычайнага рэжысёра ў тым, што фільмейкер сам і акцёр, і рэжысёр, і гукааператар», – дзяліўся сакрэтамі кінамайстэрства Аляксей.

 

Разам з фестывальным куратарам і актрысай Верай Анціпавай (на здымку ніжэй) кінааўтар запусціў праект «Byzond Pictures», які ў гэтым годзе прадстаўляў беларускае кароткаметражнае кіно ў Рыме.

 

>

 

Дзяўчына падзялілася навіной аб тым, што спачатку 2012 года ў Мінску разам яны запускаюць новы кінафестываль незалежнага кіно «Cinema Perpetuum Mobile».

 

– «На сваім прыкладзе мы паказваем пачаткоўцам, што ў гэтай сферы можа быць развіццё. Галоўнае ўзяць у рукі камеру», – падсумаваў сустрэчу Aляксей De Bronhe (на здымку).

 

 

Кінагасцёўня ладзілася ў межах праекта “Горад з OFFу”, які ладзіцца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” у супрацоўніцтве з польскімі калегамі.

 

Мэтай праекту з’яўляецца папулярызацыя маладога аматарскага кіно.

 

Фота: Ганка Марза і Юлія Каляда

 

Alexei De Bronhe – Lake of Mars

Alexei De Bronhe – Lake of Mars from 34video on Vimeo.