Знікнуць купюры па 10 і 20 рублёў, затое надрукуюць 200 000 адной паперкай

|

Затое рыхтуецца да друку купюра наміналам 200 000 рублёў. На ёй традыцыйна будзе змешчана выява аднаго з беларускіх будынкаў. Якая – пакуль не паведамляецца. Новая купюра будзе ўведзена ў абарачэнне ў пачатку 2012 года. Пра гэта 20 кастрычніка паведаміла старшыня праўлення Нацбанку Надзея Ермакова.

 

На прэс-канферэнцыі яна паабяцала, што дэнамінацыі, чуткі пра якую рэгулярна з’яўляюцца апошнія 4 гады, сёлета не будзе, а “наступны год пакажа, у якіх лічбах у нас будзе ісці лік, т.б. колькі будзе нулёў”.

 

Рэспубліка Беларусь перажыла ўжо 2 дэнамінацыі: у жніўні 1994 года і 1 студзеня 2000 года. Пасля апошняй дэнамінацыі ў абарачэнні з’явіліся білеты Нацбанка вартасцю 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1000 і 5000 рублёў.

 

Банкнота ў 10000 рублёў з’явілася ў 2001 годзе, у 2002 годзе ўвайшлі ў абарачэнне разліковыя білеты наміналам 20 000 і 50 000 рублёў.

Апошняй, у 2005 годзе, з’явілася купюра 100 000 рублёў. У студзені 2004 года знік 1 рубель, а купюра ў 5 рублёў выйшла з абарачэння 1 ліпеня 2005 года.