Убачыла свет новая кніга Ігара Трусава
Выданне разлічана на школьнікаў, студэнтаў і іншых людзей, якія цікавяцца гісторыяй Гродна.
На сустрэчы прысутнічалі выкладчыкі і студэнты з факультэта гісторыі і сацыялогіі Гарадзенскага ўніверсітэта, прастаўнікі праваслаўнай царквы, гарадзенскія краязнаўцы і выдаўцы.
Ігар Трусаў падкрэсліў, што такая літаратура пішацца для моладзі, каб яна магла пайсці ўперад у вывучэнні гісторыі горада. Праца над выданнем доўжылася амаль два гады.
Па словах аўтара, тэма гэтая вельмі складаная і ў працэсе працы было жаданне ўвогуле ад яе адмовіцца.
Брашура з’яўляецца лагічным завяршэннем працы аўтара над тэмай праваслаўных храмаў Гродна.
Кніга напісана па замове Гродзенскай Праваслаўнай Епархіі.
Святар Святаўладзіміраўскай царквы Андрэй Іварыс распавёл пра мэту выдання:
– Мэта кнігі – знайсці згубленае, пазнаць саміх сябе ў сваім мінулым ў гэтым культурна-гістарычным пошуку, убачыць гісторыю Гродна ў яго сакральным разрэзе.
На прэзентацыі аўтар падзякаваў выдаўцоў, якія на ўласныя грошы апублікавалі ўжо пятую кнігу аўтара.
Тэму сваёй працы Ігар Трусаў (на здымку) лічыць невычарпанай:
– У мяне не было магчымасці паехаць у расейскія архівы, дзе сабраны велізарны матэрыял па гэтай тэме. Калі б я мог правесці ў Маскве 5 працоўных дзён і былі б грошы на капіраванне патрэбнага матэрыяла, то кніжка была бы ў чатыры разы большай па памеры.
Брашура “Часоўні, дамовыя і вайсковыя цэрквы ў Гродне. Кароткі гістарычны нарыс” будзе распаўсюджавацца праз бібліатэкі.
Фота Алісы Чэкатоўскай і Андрэя Мялешкі