Супрацоўніца банка прысвойвала грошы дабрачыннага фонду “Любчанскі замак”
Гэта грошы, якія фонду ахвяравалі небагатыя прадпрыемствы раёна.
Кіраўнік фонда цалкам давяраў махлярцы.
Былая кіраўніца Слонімскага аддзялення банка “Масква-Мінск” брала хабар за вырашэнне супрацьпраўных пытанняў пры заключэнні крэдытных дамоваў.
Сума хабараў склала больш за 37 мільёнаў.
Затое банк з-за дзейнасці супрацоўніцы страціў амаль чатырыста мільёнаў рублёў.
Судовы выканаўца суда Слонімскага раёна скрала 43 мільёны дзяржаўных сродкаў менш чым за 6 гадоў.
За першыя 9 месяцаў года выяўлена 241 злачынства карупцыйнай накіраванасці, 105 чалавек прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці.
Амаль 40% злачынстваў у гэтай сферы звязаны з хабарніцтвам.
Сёлета значна павялічылася сума матэрыяльных стратаў у выніку карупцыйных злачынстваў.
Яна па Гродзенскай вобласці склала 5,8 мільярды рублёў.
Паводле http://grodnonews.by