Круглы стол «Механізм пераадолення палітычных рэпрэсій у Беларусі» адбыўся ў Вільні

|

Удзельнікі мерапрыемства адзначаюць у сваёй заяве, што ў Беларусі на працягу апошніх 14 гадоў «сфарміравалася неправавая дзяржава, якая з’яўляецца крыніцай палітычных рэпрэсій». Удзельнікі круглага стала заклікалі калег-праваабаронцаў, палітычныя партыі і СМІ Беларусі «прыкласці максімальныя намаганні для інфармавання беларускай і міжнароднай грамадскасці аб палітычных рэпрэсіях у краіне і найхутчэйшага вызвалення ўсіх палітзняволеных».

Заяву падпісалі Цімафей Дранчук, Ігар Леднік, Дзмітрый Каспяровіч, Алег Волчак, Сяргей Балыкін ды іншыя.

Паводле інф. БелаПАН,

фота newsby.org