Навукоўцы-эколагі сустракаюцца ў Гродне

|

Такая сустрэча ладзіцца ў нашым горадзе ўжо восьмы раз.

 

 

Па словах арганізатараў канферэнцыя – гэта добрая магчымасць для абмену поглядамі, параўнання і суаднясення накірункаў экалагічнага руху ў нашай краіне з агульнасусветнымі тэндэнцыямі, а таксама – устанаўлення новых абшараў супрацоўніцтва.

 

Адна з мэтаў мерапрыемства – заахвочванне людзей да неабыякавасці ў адносінах да навакольнага асяроддзя, выпрацоўка аптымальнага балансу паміж чалавекам і прыродай.

 

Канферэнцыя арганізаваная факультэтам біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Універсітэтам з г. Лодзі. Мерапрыемства прысвечана 225-годдзю Канстанціна Тызенгаўза (1786-1853), вядомага навукоўца-арнітолага.