Экскурсаводы запрашаюць на фэст
>
Фэст ладзіцца з нагоды святкавання ў Беларусі 18 красавіка Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які будзе адзначацца ўжо 26-ы раз па ініцыятыве ЮНЭСКА. Экскурсіі будуць праводзіць як прафесійныя экскурсаводы, так і выкладчыкі гісторыі, даследчыкі пэўнай эпохі, тэматыкі ці рэгіёна.
Па Гродна і вобласці адбудуцца наступныя «падарожжы» (усе 18 красавіка):
1. Помнікі і славутыя мясціны старадаўняга мястэчка Дварэц у Воранаўскім р-не, збор у 10.00, каля касцёла.
2. Экскурсія па Навагрудку, пачатак 10.30, каля Краязнаўчага музея
3. Экскурсія па Старой Гародне: месца сустрэчы паміж Старым і Новым замкамі ў 11.50, экскурсавод Таццяна Казак.
Л.Леонт паводле інф. Аргкамітэту
Фота http://club.foto.ru