Пастаўшчыкі, якія страцілі давер…
Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні міжведамаснай камісіі па правядзенні конкурсу на азначэнне юрыдычных асобаў, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту рыбы і морапрадуктаў.
Раней у паведамленні службы інфармацыі Упраўлення справамі прэзідэнта заяўлялася аб тым, што шэраг арганізацый, якія атрымалі права на імпарт рыбы і морапрадуктаў, не прыступілі да працы. У выніку за першыя два месяца бягучага года пераможцы конкурсу завезлі ў рэспубліку рыбы і морапрадуктаў менш, чым за адпаведны перыяд 2008 года. УС таксама акцэнтавала ўвагу на тым, што «асобныя пастаўшчыкі прадукцыі, якія ў адпаведнасці з кантрактам заяўлялі мінімальныя кошты на яе, у выніку істотна ўзнялі іх практычна на ўсе віды рыбы і морапрадукты».
Л.Леонт паводле інф. Інтэрфакс
Фота www.fsvps.ru