Кіна не будзе
Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі.
Пры правядзенні аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў на адным з рынкаў супрацоўнікамі міліцыі сумесна з аператыўнікамі ўпраўлення камітэта дзяржбяспекі затрыманы тры індывідуальныя прадпрымальнікі, мясцовыя жыхары, якія прадавалі кантрафактныя DVD-дыскі. Аператыўнікі канфіскавалі ў гандляроў 5377 дыскаў на агульную суму 70 мільёнаў рублёў.
Праводзіцца праверка.
Здымак паводле mignews.com.ua