Пашпарт “па-хуткаму” больш не аформяць

|

Адпаведную пастанову выдала Міністэрства эканомікі ў Беларусі. Прычыны дадзенага рашэння невядомы.

У аддзяленні па грамадзянстве і міграцыі Кастрычніцкага раёна Гродна паведамілі, што ўчора атрымалі адпаведную паперу. Пастанова сталася нечаканасцю для саміх супрацоўнікаў аддзялення. Зараз пашпарт можна зрабіць на працягу месяца па агульнай чарзе. Калі раней, заплаціўшы каля 10 тысяч рублёў, дакумент можна было аформіць цягам дзесяці дзён.

На сённяшні дзень кошт афармлення пашпарта складае 17. 5 тысяч рублёў

Здымак паводле respublika.info