9 лістапада: продаж валюты па пашпартах і золата за беларускія рублі
Пашпарт , беларускі альбо замежнай краіны, можа замяніць пасведчанне ўцекача, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.
Дадзеныя грамадзяніна, які набывае валюту, будуць рэгістравацца: прозвішча, імя, імя па бацьку, найменне дакумента, серыя, нумар, асабісты нумар асобы (пры адсутнасці – дата нараджэння).
Гэтая інфармацыя будзе перадавацца абменнымі пунктамі і банкамі ў адзіную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму “Разлік”.
Сёння ж Нацбанк аднаўляе спынены амаль 7 месяцаў таму продаж золата, срэбра і платыны за беларускія рублі.
З 15 красавіка каштоўныя металы беларусам прадавалі толькі за долары ЗША (вясной, пры адсутнасці магчымасці перавесці зберажэнні ў валюту, людзі масава пачалі ўкладаць беларускія рублі ў золата).
Цяпер Нацбанк палічыў сітуацыю на ўнутраным валютным рынку нармалізаванай, таму абмежаванні на продаж золата, срэбра і платыны зняў.