Гродзенскі мясакамбінат пачаў прадаваць фазанаў для палявання
Пасля падрыхтоўкі адпаведнай дакументацыі, паляванне на вырашчаных у падшэфнай гаспадарцы мясакамбіната “Парачанка” птушак пачнецца і ў “Каробчыцах”, піша БелТА.
Пакуль жа дэлікатэснае мяса можна пакаштаваць у рэстаране “Замак Зеваны”.
Набыць фазана ў фазанарыі мясакамбіната можа кожны.
Кошт пеўніка – 130 тысяч рублёў, курачкі – 90 тысяч.
Першую партыю фазанаў – 2000 птушак, Гродзенскі мясакамбінат набыў у Польшчы.
Ужо ў наступным годзе неабходную для палявання колькасць – да 10 тысяч фазанаў– выгадуюць у “Парачанцы”.
Папярэдне планавалася адкрыць паляванне на рэдкую птушку ў Гродзенскім раёне ўжо гэтай восенню.
За кожнага забітага фазана прапаноўвалася браць з паляўнічых каля 10 еўра.
Фота з сайта http://www.ohotniki.com