“Вернісаж” застаецца народным
Нягледзячы на вольны уваход і блізасць падзеі да асноўнай аўдыторыі тэатра, глядачоў у зале корпуса па вул. Леніна, 32 было не шмат.
“Вернісаж” дзяліў сцэну з “Аркестрам рускіх народных інструментаў”.
Менавіта з выступу аркестра, які таксама падцвердзіў званне народнага, і пачалася канцэртная праграма.
У тэатры “Вернісаж” нядаўна змяніўся мастацкі кіраўнік.
>
Замест Валерыя Ляховіча прыйшоў вядучы актор і рэжысёр Гарадзенскага абласного драматычнага тэатра Сяргей Курыленка (на здымку ніжэй).
У размове з карэспандэнтам “Твайго стылю” ён адзначыў:
– Нашых актораў часта хваляць. Здаецца, у 2009 годзе яны ездзілі ў Пецярбург, удзельнічалі ў фестывалі. Туды прыехалі тэатры, якія Брэхта ставяць, Чэхава. Іх там вельмі хвалілі, казалі, што яны выдатна працуюць, адзначалі афармленне, рэжысуру. Па усіх параметрах хвалілі, акрамя аднаго – драматургіі.
Казалі: “Усё выдатна, толькі чаму вы Юркіна ставіце, а не Чэхава?”
У Пецярбурзе яны не зусім сваю нішу займалі. Там не фестываль СТЭМаў усё-такі”.
Тэатр існуе з 1982 года. За гэты час “Вернісаж” паспяхова браў удзел у фестывалях студэнцкіх тэатраў, у тым ліку і міжнародных.
У наступным годзе тэатр адзначыць 30-ці гадовы юбілей.
Сяргей Курыленка лічыць, што сёння тэатр перажывае не лепшыя часы. Змяніўся касцяк трупы. Зараз адказнасць за тэатр кладзецца на плечы менш вопытных актораў.
У бліжэйшых планах “Вернасажа” – зрабіць навагодні канцэрт з удзелам “старыкоў” – былых актораў тэатра.
Фота аўтара